воскресенье, 5 февраля 2017 г.

Каштоўнасць здароўя 
ў жыцці чалавека


У рамках дзейнасці рэсурснага цэнтра 31 студзеня валанцёрамі гімназіі (Юркантовіч Ліза (11 клас), Дзегцяроў Ягор (7 клас), Багумінская Надзея (7 клас), Пекер Ліза (7 клас)) сумесна з трэнерам роўнага навучання быў праведзены занятак з элементамі роўнага навучання “Каштоўнасць здароўя ў жыцці чалавека”. Мэтай занятку стала фарміраванне паняцця пра здаровы лад жыцця, яго кампаненты, спрыянне ўсведамленню ўдзельнікамі каштоўнасці здароўя.
У пачатку мерапрыемства прайшла гульня на знаёмства “Імя і жэст”, у якой кожны удзельнік называў сваё імя і паказваў нейкі рух. Дзеянне адбывалася па чарзе і кожны наступны павінен быў паўтарыць рух папярэдняга.
Таксама была арганізавана праца ў групах, дзе удзельнікі працавалі над вызначэннем паняцця “Што такое здароўе і як яго зберагчы?”.
Юркантовіч Ліза правяла міні-лекцыю, у якой адзначыла ад якіх фактараў залежыць здароўе, расказала пра яго складнікі.
Заключным этапам занятку стала гульня “Збіраем ураджай”, дзе вучні самастойна выбіралі ад чаго залежыць здароўе.
У якасці рэфлексіі быў выкарыстаны метад “Сцірка”. Удзельнікі атрымалі папяровае адзенне, на якім запісалі свае ўражанні ад мерапрыемства і прымацавалі на вяроўку для адзення.