Разработка занятия "Каштоўнасць здароўя ў жыцці чалавека"

Занятак “Каштоўнасць здароўя ў жыцці чалавека”
Распрацавала педагог сацыяльны
дзяржаўнай установы адукацыі
“Гімназія №1 г. Ашмяны”
Субач Юлія Эдвардаўна
Мэта: фарміраванне паняцця пра здаровы лад жыцця, яго кампаненты, 
спрыянне ўсведамленню ўдзельнікамі каштоўнасці здароўя.
 
Неабходныя матэрыялы: лісты паперы (у залежнасці ад колькасці ўдзельнікаў), 
алоўкі, асадкі, фліп-чарт, папера фармату А1, маркеры, скотч, сцікеры, бумага фармата А1 з намалёваннымі кошыкамі пад назвамі “Грамадства” і “Я сам”.
 
Ход занятку
 
Уступная частка.
 
Гульня на знаёмства “Імя і жэст”.
Мэта: знаёмства ўдзельнікаў, стварэнне спрыяльнай атмасферы.
Ход гульні: удзельнікі па чарзе называюць свае імёны, суправаджаючы гэта вызначаным рухам рук, характэрным жэстам. Пасля ўсе разам называюць імя кожнага ўдзельніка і паўтараюць яго жэст.
 
Заданне  “А вы калі-небудзь…?”
Мэта: спрыянне ўсведамленню важнасці захавання здароўя.
Ход гульні: Усе ўдзельнікі становяцца ў круг, вядучы задае пытанні, якія пачынаюцца са слоў: “А вы калі-небудзь…”. Калі ўдзельнік на пастаўленае пытанне можа адказаць сцвярджальна, то робіць крок уперад, прасоўваючыся да цэнтра.
Спіс пытанняў: 
1.     Распальвалі вогнішча.
2.     Ездзілі на трактары.
3.     Упрыгожвалі святочную елку.
4.     Начавалі ў намёце.
5.     Елі авакада.
6.     Падстрыгалі самі сабе валасы.
7.     Прыгалі з парашутам.
8.     Клеілі шпалеры.
Каментар вядучага:
            Тыя, хто хутка прасоўваўся да цэнтра, актыўна спазнаюць жыццё, шмат што бачылі і ўмеюць. калі вы не забываеце пра бяспеку жыцця і сваё здароўе пры гэтым, то віншуем вас. Тыя, хто не дайшоў да цэнтра ці рабіў гэта больш павольна, маюць магчымасць усё паспрабаваць. У жыцці шмат цікавага і дзіўнага, але ўсё гэта магчыма толькі пры ўмове захавання здароўя.
 
Вядучы: “Для маладых людзей захаванне здароўя часта зусім не з'яўляецца актуальным. Яны ўпэўнены, што здароўе не пакіне іх ніколі, ну хіба што ў пажылым веку, а гэта зусім не хутка. І асноўная праца па прафілактыцы рознага роду залежнасцяў, прапаганда бяспечных і адказных паводзін арыентуецца на каштоўнасці здароўя і здаровага ладу жыцця. занятак праводзіцца для таго, каб дапамагчы маладым людзям задумацца пра актуальнасць дадзенай праблемы і патрэбы выканання асабістых мер бяспекі”.
 
Асноўная частка.
 
Перш, чым мы перойдзем да наступнага задання, мы прапануем вам падзяліцца на групкі пры дапамозе гульні “Фруктовая салата”. Мы па чарзе называем вас любым фруктам, вы запамінаце і такім чынам фарміруецеся ў групы.
 
Заданне “Вызначэнне здароўя”.
Мэта: вызначэнне паняцця “здароўя”.
Ход гульні: Удзельнікі атрымліваюць па 1 выяве таго фрукта, якім іх назвалі і на працягу 5 хвілін ім неабходна сфармуляваць азначэнне паняцця “Здароўе”, запісаць яго і прымацаваць да “Дрэва здароўя”. Пасля кожны па чарзе прадстаўляе сваю фармулёўку, а валанцёры запісваюць на ватмане. Кожны наступны ўдзельнік дапаўняе толькі тое, пра што не сказалі.
 
Міні-лекцыя, прэзентацыя па тэме.
Вядучы: Здароўе – гэта натуральны стан арганізма, што характарызуецца нябытнасцю якіх-небудзь хваравітых змен, дынамічная раўнавага арганізма і яго функцый з навакольным асяроддзем. Здароўе – гэта каштоўнасць, гэта правы, гэта ўмова доўгага і шчаслівага жыцця. Здароўе чалавека фарміруецца пад уплывам шматлікіх фактараў: генетычных, сацыяльных, эканамічных і г.д. Сусветная арганізацыя аховы здароўя, прааналізаваўшы іх, прыйшла да высновы, што здароўе чалавека на 20% залежыць ад спадчыннасці, на 20% ад навакольнага асяроддзя, на 10% ад медыцынскага абслугоўвання і на 50 % - ад таго ладу жыцця, які ён вядзе.
 
Здароўе чалавека мае тры складнікі:
1.     Фізічнае здароўе.
2.     Псіхаэмацыйнае здароўе.
3.     Сацыяльна-маральнае здароўе.
            Фізічнае здароўе, або здароўе цела, мае на ўвазе наяўнасць у чалавека фізічных магчымасцей, якія забяспечваюць яго жыццядзейнасць і актыўнасць.
            Псіхаэмацыйнае здароўе ўключае ў сябе ўвагу, памяць, мысленне, здольнасць кантраляваць свае эмоцыі, свій псіхічны стан.
            Сацыяльна-маральнае здароўе адлюстроўвае сістэму каштоўнасцей і матываў паводзін чалавека, выяўляецца ў павазе да іншых пунктаў погляду і вынікаў чужой працы, у маральных паводзінах, адносінах да людзей, да грамадства, да прыроды і г.д.
            Існуе два падходы да захавання здароўя – пабуджэнне чалавека да правільнага, здаровага ладу жыцця і карэкцыя стану здароўя з дапамогай лекавых сродкаў і медыцынскага ўмяшальніцтва. Захаванне здароўя патрабуе пастаяннай працы і самакантролю.
 
Умовы захавання здароўя:
1.     выкананне аптымальнага рухальнага рэжыму з улікам узроставых, полавых і фізіялагічных асаблівасцяў кожнага чалавека;
2.     адмова ад самаразбуральных паводзін: курэння, ужытку псіхаактыўных рэчываў, алкаголю;
3.     рацыянальнае сілкаванне;
4.     выкананне правіл асабістай і грамадскай гігіены;
5.     падтрыманне і ўмацаванне псіхічнага здароўя, фарміраванне здольнасці спраўляцца з цяжкасцямі;
6.     павышэнне ўзроўню ведаў пра сваё здароўе, валоданне навыкамі здаровага ладу жыцця.
 
            З вышэй усяго сказанага зробім выснову (кожная група павінна назваць умовы для захавання здароўя). Адказы прымацоўваюцца на дошцы ў выглядзе сонейка з промнямі.
 
Заключная частка.
            У адным паселішчы жылі два разумныя старцы, адзін быў добры і справядлівы, і яго шанавалі, да яго ішлі за парадай, іншы быў хітры, злы і ашчадны, людзі, нягледзячы на яго розум, не ішлі да яго за дапамогай. Зласлівы старац вырашыў усім давесці недасканаласць добрага мудрага такім спосабам: ён злавіў бабачку, сабраў жыхароў, паклікаў мудрага і спытаў, што ён трымае ў руках. Добры старац адказаў – матылька. "Жывы ён ці мёртвы?" – было наступнае пытанне і старац адказаў: "Цяпер усё залежыць толькі ад цябе: захочаш, расчыніш далоні, і ён жывы паляціць, а захочаш, сціснеш, і ён памрэ. Усё ў тваіх руках!".
 
Мараль такая: Ваша жыццё і ваша здароўе ў вашых руках. Педагогі, лекары, бацькі могуць паўплываць, дапамагчы інфармацыяй, але рашэнне прымаць вам. І мы спадзяёмся, што яно будзе слушным. Проста хочацца, каб вы разумелі, як выдатна быць вольным і здаровым, каб вы шанавалі сваё цела і не калечылі сваю душу. Кожны адказвае за сябе сам, помнячы, што здароўе і цела ў яго адно-адзінае і іншага не будзе. Вы  ў тым веку, калі здольныя думаць пра тое, як жыць сёння, каб мець шанец убачыць заўтра.
 
Гульня “Збіраем ураджай”
Мэта: падвядзенне вынікаў занятку і рэфлексія.
Ход гульні: Удзельнікам прапаноўваецца раскласці ўраджай з яблыні ў кошыкі “Грамадства” і “Я сам” у залежнасці ад таго, што па разуменню удзельнікаў уплывае на іх здароўе.


Комментариев нет:

Отправить комментарий