Каштоўнасць здароўя
ў жыцці чалавека
ў жыцці чалавека
У рамках дзейнасці рэсурснага цэнтра 31 студзеня
валанцёрамі гімназіі (Юркантовіч Ліза (11 клас), Дзегцяроў Ягор (7 клас),
Багумінская Надзея (7 клас), Пекер Ліза (7 клас)) сумесна з трэнерам роўнага
навучання быў праведзены занятак з элементамі роўнага навучання “Каштоўнасць
здароўя ў жыцці чалавека”. Мэтай занятку стала фарміраванне
паняцця пра здаровы лад жыцця, яго кампаненты, спрыянне ўсведамленню
ўдзельнікамі каштоўнасці здароўя.
У пачатку мерапрыемства прайшла гульня на
знаёмства “Імя і жэст”, у якой кожны удзельнік называў сваё імя і паказваў
нейкі рух. Дзеянне адбывалася па чарзе і кожны наступны павінен быў паўтарыць
рух папярэдняга.
Вельмі цікавай падалася удзельнікам гульня “А
вы калі-небудзь…”. У выніку гульні вызначыліся тыя вучні, якія ў сваім жыцці актыўна
спрабуюць усё новае і нязведанае.
Таксама была арганізавана праца ў групах, дзе
удзельнікі працавалі над вызначэннем паняцця “Што такое здароўе і як яго
зберагчы?”.
Юркантовіч Ліза правяла міні-лекцыю, у якой
адзначыла ад якіх фактараў залежыць здароўе, расказала пра яго складнікі.
У якасці рэфлексіі быў выкарыстаны метад
“Сцірка”. Удзельнікі атрымалі папяровае адзенне, на якім запісалі свае ўражанні
ад мерапрыемства і прымацавалі на вяроўку для адзення.
Комментариев нет:
Отправить комментарий